Штрафы за незаконныя лоўлю рыбы і паляванне

Дата 04.06.2009 2:30:00 | Раздел: Происшествия

Навагрудскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету на тэрыторыі Навагрудскага, Карэліцкага, Дзятлаўскага раёнаў выяўлены ў перыяд з 30 сакавіка па 3 мая 24 парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства. 3 гэтай колькасці 15 парушэнняў правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, 2 парушэнні правілаў лесакарыстання, парушэнні рэжыму асабліваахоўваемых прыродных тэрыторый.
Падчас рэйдаў канфіскаваны 17 рыбалоўных сетак агульнай даўжынёй 470 метраў, 13 іншых прыладаў рыбалоўства (сеткі-экраны, пад'ёмныя сеткі), 19 кілаграмаў незаконна здабытай рыбы, 1 паляўнічае ружжо, 4 кілаграмы дзічыны. Выяўлена 6,3 кубаметра незаконна высечанай драўніны.
Да прыкладу, жыхары Дзятлаўскага раёна А. I. Логаш, В. М. Санюк, П. П. Самасейка, жыхар Навагрудскага раёна М. Н. Антончык займаліся незаконнай лоўляй рыбы з дапамогай сетак і пад'ёмных сетак.
Жыхар горада Мінска Г. Н. Сабіч без дазволу займаўся нарыхтоўкай соку ў забароненым месцы Мірскага лясніцтва Карэліцкага раёна.
Жыхар горада Навагрудка ў забаронены час і без дакументаў-дазволу здабыў зайца. Дзічына абышлася яму ў 1050000 рублёў. Канфіскавана паляўнічае ружжо. Грамадзянін пазбаўлены права паляваць на 2 гады.

М. РАДЗЬКО,
начальнік Навагрудскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, газета "Перамога"




Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=470