Асцярожна: Кляшчы!

Дата 04.06.2009 2:30:00 | Раздел: Общество

У Дзятлаўскім раёне ў мінулым годзе па медыцынскую дапамогу ад укусаў кляшчоў звярнуліся 121 чалавек: 75 — знаходзіліся ў лесе, 32 чалавекі атрымалі ўкусы кляшчоў на прысядзібным участку. Сёлета, знаходзячыся каля хаты, укусы кляшчоў атрымалі тры чалавекі. I гэта не дзіўна, паколькі арэал распаўсюджання насякомага хутка пашыраецца. Калі яшчэ гадоў дваццаць таму кляшчоў можна было сустрэць толькі ў лясным масіве Ліпічанскай пушчы, то сёння яны сустракаюцца на ўсёй тэрыторыі Дзятлаўскага раёна, у тым ліку і ў населеных пунктах.
Цяпер на ўласным транспарце па грыбы і па ягады мы даязджаем да самых аддаленых участкаў, з сабой бяром сабак. Як вядома, жывёлы — любімы аб'ект для кляшчоў. Калі сабака прынёс дахаты адну самку гэтага насякомага, то праз тры гады могуць з'явіцца дзесяткі іх: самка адкладвае да 2,5 тысячы яек.
Цікавы і біялагічны рытм жыццядзейнасці кляшчоў. Яны актыўныя ў пахмурнае і халаднаватае надвор'е. 3 11 гадзін раніцы да 4 гадзін дня кляшчы пераважна адпачываюць, таксама неактыўныя яны ў спякотнае надвор'е і ноччу.
Кляшчы не любяць сасновы лес. Перавагу аддаюць змешанаму або лістоваму, лесу з густым травастоем, падлескам, прасекам, высокай траве. Таму на прысядзібных участках не павінна быць смецця, травастою, зелля. Рэгулярная ўборка, падкошванне травы, высечка непатрэбнага кустоўя не дазволяць засяліцца кляшчам.
Важнай мерай прафілактыкі клешчавых інфекцый з'яўляюцца ўзаема і самаагляды. Не забывайце правяраць і
сваіх чатырохлапых сяброў.

М. ДЗЯДОВІЧ,
загадчык аддзела эпідэміялогіі
Дзятлаўскага райЦГЭ, газета "Перамога"




Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=471