"Совы" прымалі гасцей

Дата 04.06.2009 3:00:00 | Раздел: Калейдоскоп

На Дзень адчыненых дзвярэй у Дзятлаўскі аддзел Дэпартамента аховы завіталі вучні 9-ых класаў гімназіі № 1 горада Дзятлава. Пазнаёміў з работай аддзела яго начальнік, маёр міліцыі Дзяніс Міхайлавіч Цумараў. Падлеткі даведаліся.што галоўная задача супрацоўнікаў аддзела — ахова аб'ектаў, якая ажыццяўляецца рознымі спосабамі: міліцэйскай аховай, вартавой, з дапамогай тэхнічных сродкаў. "Сэрца" аддзела — пульт цэнтралізаванага назірання. Сімвалам Дэпартамента з'яўляецца сава, па-колькі большасць злачынстваў учыняецца ноччу і асноўная нагрузка на службу аховы — у начны час. "Ахова", як служба самага хуткага рэагавання, затрымлівае злачынцаў па гарачых слядах. У групу затрымкі ўваходзяць два супрацоўнікі: міліцыянер-вадзіцель і міліцыянер-кінолаг. Ноччу службу нясе і сабака.
Свой аповяд Дзяніс Міхайлавіч падмацоўваў дэманстрацыяй экіпіроўкі групы затрымкі: бронежылетаў, шлемаў, бінокля, пісталета Макарава.
Затым у дзяцей з'явілася магчымасць убачыць, як дзейнічае група затрымкі на практыцы. Аб'ектам вучэбнай спрацоўкі сігналізацыі стала кацельня аддзела аховы. Менш чым праз дзве хвіліны ля кацельні спынілася машына з "савой" на пярэдняй дзверцы. З'явіліся міліцыянеры групы затрымкі ў той самай экіпіроўцы, якую дзеці некалькі хвілін таму разглядалі ў дэманстрацыйнай зале. Самым цікавым, па словах вучняў, стала дэманстрацыя работы кінолага Валянціна Каракулькі з нямецкай аўчаркай па мянушцы Эрык. 3 захапленнем назіралі прысутныя, як сабака дакладна выконваў каманды кінолага. Сапраўдным відовішчам стала імітацыя затрымання "злачынцы". Па загаду кінолага сабака з лёгкасцю дагнаў "злачынцу" (супрацоўніка аддзела, пераапранутага ў спецыяльны трэніровачны касцюм), паваліў яго на зямлю.
У ролі "злачынцы" давялося пабываць і двум вучням гімназіі — Алегу Усу і Аляксею Нагавонскаму. "Такі адрэналін, калі цябе даганяе нямецкая аўчарка! — у адзін голас з хваляваннем расказвалі, дзяліліся сваімі ўражаннямі хлопцы. — Страшна паварушыцца, калі цябе прыдушвае 40-кілаграмовы сабака, яго пакусы амаль не чутныя праз тоўсты слой вопраткі, але інстынктыўна ўсё роўна прыкрываешся рукамі." Эрык — адзін з лепшых вартавых сабак Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы. За час службы ён дапамо.г затрымаць не аднаго злачынцу, сярод якіх ёсць забойцы гвалтаўнік.
Напрыканцы сустрэчы Д. М. Цумараў дазволіў вучням гімназіі сфатаграфавацца ў бронежылеце і шлеме. Такой магчымасцю скарысталіся і хлопцы, і дзяўчаты.

I. ГАЛОМЗІК, газета "Перамога"




Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=473