Укралі грошы

Дата 04.06.2009 3:10:00 | Раздел: Происшествия

Па-ранейшаму актуальная праблема — крадзяжы ўласнай маёмасці асобамі цыганскай нацыянальнасці. Прапаноўваючы купіць розныя рэчы, яны імкнуцца любым спосабам трапіць у дом, падмануць чалавека і завалодаць яго зберажэннямі.
9 мая бягучага года такія асобы з'явіліся ў вёсцы Алёхнавічы. Іх увагу прывабіў дом, уваходныя дзверы якога былі незам-кнёныя, а проста падпёртыя палкай. Скарыстаўшыся зручным момантам, тры жанчыны цыганскай нацыянальнасці сталі "няпрошанымі гасцямі". На парозе хаты іх сустрэў гаспадар-інвалід. Яго жонка тым часам была на пераборцы бульбы. Адна з ашуканак прапанавала гаспадару набыць трыкатажныя вырабы. Другая, заўважыўшы, што мужчына хворы, прапанавала лекі. У выніку такога "дабрачыннага" наведвання з хаты зніклі ўсе грашовыя зберажэнні.
Ніхто з жыхароў Алёхнавічаў не праявіў пільнасці і не паведаміў у міліцыю пра з'яўленне цыганак. Гэта не дазволіла прадухіліць злачынства, затрымаць ашуканак пасля яго.
На жаль, з-за абыякавых адносінаў людзей да захаванасці сваёй маёмасці, даверлівасці, пасіўнасці, невыканання мераў уласнай бяспекі падобныя злачынствы на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна сталі рэгулярныя. Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна, толькі разам мы можам змагацца з названай негатыўнай з'явай, зберагчы маёмасць
ад ашуканцаў!

А. КАЛАН0ВІЧ,
участковы інспектар Дзятлаўскага РАУС, газета "Перамога"



Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=475