На чацвёртым месцы фінішавала ў абласной спартакіядзе прафсаюза работнікаў культуры зборная каманда работнікаў культуры Дзятлаўскага раёна.

Дата 13.06.2009 16:50:00 | Раздел: Спорт

На чацвёртым месцы фінішавала ў абласной спартакіядзе прафсаюза работнікаў культуры зборная каманда работнікаў культуры Дзятлаўскага раёна. Праграму двухдзённых спаборніцтваў склалі турніры па валейболу, настольнаму тэнісу, шашках, лёгкай атлетыцы, дартсу, гіраваму спорту. За абсалютную перамогу і першынство ў асобных відах спорту на спартыўных пляцоўках турбазы "Нёман" пад Гроднам спрачаліся 26 каманд.

У агульным заліку дзятлаўчане аказаліся чацвёртыя, а ў заліку раённых аддзелаў культуры занялі другое месца, саступіўшы толькі калегам з Ваўкавыска. За волю да перамогі аргкамітэт спартакіяды адзначыў дзятлаўчан спецыяльным прызам. У складзе нашай каманды выступілі Аляксандар і Людміла Баклушыны, Наталля Бузук, Алёна Каспаровіч, Сяргей Ярмаловіч, Іван Асіпук, Марына Парамонава, Алег Рэйба, Часлаў Свіб, Ірына Цяцерына, Марына Чудзілоўская, Віктар Жылянін.
Найбольшага поспеху сярод дзятлаўчан дамаглася хормайстар Гезгалаўскага СДК Наталля Бузук — яна стала чэмпіёнкаю спартакіяды па шашках.

А. РЭЙБА, газета "Перамога"




Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=480