Рэха вайны

Дата 01.11.2009 0:02:52 | Раздел: Происшествия

Зрэдку, але падзеі часоў Вялікай Айчыннай вайны напамінаюць пра сябе і ў наш мірны час. I, на жаль, не ў самых прыемных і чалавечных сітуацыях.
12 верасня бягучага года ў вёсцы Скрундзі Дзятлаўскага раёна мясцовы жыхар у стане алкагольнага ап'янення ў момант сямейнай спрэчкі схапіў мінамётную міну часоў Вялікай Айчыннай вайны і пачаў пагражаць сваім маці, сястры, што ўзарве іх. Трагедыі ўдалося пазбегнуць. Аднак, згодна заключэння эксперта, дадзеная міна адносіцца да катэгорыі выбуховых устройстваў. Па дадзенаму выпадку папераджальным даследаваннем Дзятлаўскага РАУС узбуджаны адразу дзве крымінальныя справьі: па артыкулу 186 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (пагроза забойствам), максімальнае пакаранне — арышт да шасці месяцаў; па артыкулу 295 частцы другой Крымінальна-га кодэкса Рэспублікі Беларусь (незаконныя набыццё, захаванне выбуховых устройстваў), максімальнае пакаранне — да 6 гадоў пазбаўлення волі.
Навошта небарака захоўваў у сябе дома міну, якую, па яго словах, ён знайшоў вясною гэтага года ў лясным масіве, — выявіць следства, а меру пакарання — вызначыць суд.

Папярэджваем жыхароў Дзятлаўшчыны, што з 2 лістапада бягучага года на тэрыторыі раёна будзе ўведзены комплекс спецыяльных мерапрыемстваў "Арсенал". Як няцяжка здагадацца, іх галоўная задача — выяўленне фактаў незаконнага захавання зброі, выбуховых рэчываў і боепрыпасаў, а таксама праверка ўмоваў захавання па месцы, жыхарства грамадзян, якія маюць права захавання і нашэння паляўнічай гладкаствольнай, наразной і газавай зброі.
Хочацца напомніць "аматарам ваеннай старыны", што незаконныя дзеянні са зброяй цягнуць за сабой крымінальную адказнасць. Разам з тым, асобы, якія добраахвотна здадуць агнястрэльную, газавую зброю, выбуховыя рэчывы і боепрыпасы, да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь не прыцягваюцца.
Грамадзянам, якія жадаюць здаць "прыватны арсенал", які захоўваецца незаконна, або маюць інфармацыю аб незаконным захаванні вышэй пералічанага (даволі складана і небяспечна жыць з суседам, у якога міна "ў засеках"), просьба паведаміць на "Гарачую лінію" Дзятлаўскага РАУС па тэлефонах 21-7-48, 22-3-31. Ананімнасць гарантуецца.

Аддзел аховы грамадскага парадку і прафілактыкі Дзятлаўскага РАУС, газета "Перамога"




Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=523