Весткі з Рудаяварскага сельсавета

Дата 01.11.2009 0:30:00 | Раздел: Калейдоскоп

ДЭМАГРАФІЧНАЯ СІТУАЦЫЯ: За прайшоўшы перыяд бягучага года на тэрыторыі Рудаяварскага сельскага савета нарадзіліся чатыры дзіцяці. I ўсе — хлопчыкі, двое з іх — блізняты. Дзіма і Паша нарадзіліся ў сям'і Раеўскіх. Цяпер шматдзетныя бацькі выхоўваюць чацвёра дзяцей. Столькі ж дзяцей і ў сям'і Семяновічаў, у якіх сёлета нарадзіўся сын Максім.

ПЕРАЕМНАСЦЬ ПАКАЛЕННЯЎ: Педагагічны калектыў Рудаяварскага дзіцячага сада-сярэдняй школы ў гэтым годзе папоўніўся маладымі спецыялістамі. Сюды прыйшлі працаваць былыя выпускнікі, якія закончылі навучальныя ўстановы. Гэта — настаўніца пачатковых класаў Наталля Міхайлаўна Бароўская і настаўнік замежнай мовы Яўген Іванавіч Луня.

ЮБІЛЕЙНЫЯ ДАТЫ: 2009 год стаў юбілейным для ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Рыгора Іванавіча Дзяхцэвіча з вёскі Гута. Першага ліпеня ён адзначыў свой соты дзень нараджэння.
Яшчэ адной доўгажыхарцы з Рудаяварскага сельскага савета Ганне Аляксандраўне Салавей летам споўнілася 103 гады.
А'вось Міхаіл ІгнатавТч і' АнтанТна Іва-наўна Урбановічы, а таксама Арсень Ігнатавіч і Ніна Рыгораўна Салавей сёлета адзначылі свае залатыя вяселлі.

КЛОПАТ ПРА САСТАРЭЛЫХ: Нядаўна прадстаўнікамі Рудаяварскага сельвыканкама разам з работнікамі Дзятлаўскага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях было праведзена комплекснае абследаванне ўмоваў жыцця адзінокіх састарэлых грамадзян. Іх на тэрыторыі сельвыканкама — 34 чалавекі. Па выніках абследавання складваецца план мерапрыемстваў па аказанні патрэбнай дапамогі.

А.ДУБРОЎСКАЯ, газета "Перамога"



Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=525