15 студзеня – Дзень заснавання Дзятлаўскага раёна

Дата 13.01.2010 18:37:56 | Раздел: Поздравления

Паважаныя дзятлаўчане і жыхары раёна!
Горача і сардэчна віншуем вас з 70-годдзем заснавання Дзятлаўскага раёна.
Роўна 70 год таму, 15 студзеня 1940 года, ён быў утвораны ў складзе Баранавіцкай вобласці. Гэта змагло адбыцца, дзякуючы менавіта толькі вялікай гістарычнай падзеі — уз'яднанню нашай тэрыторыі, якая ўвайшла ў склад БССР 17 верасня 1939 года.
У гэты радасны, святочны дзень прыміце самыя цёплыя пажаданні здароўя, шчасця, поспехаў, удачы і новых здзяйсненняў на карысць нашай роднай маці Беларусі.
Дзякуй вам, дарагія землякі, за вашу клапатлівую і добрасумленную працу, за высокі ўклад у агульную справу. Гэта асабліва бачна па выніках 2009 года, паказчыкі якога па тэмпах развіцця і прыросту прадукцыі прамысловасці і сельскай гаспадаркі пераўзышлі мінулагоднія.
Мы ўпэўнены, што лепшыя традыцыі Дзятлаўшчыны прымножыць маладое пакаленне і зробіць наш край яшчэ больш багацейшым, квітнеючым і прыгажэйшым.
Жадаем, каб кожны пражыты вамі дзень быў для ўсіх вас і кожнага паасобку ўдачным, шчаслівым, плённым, каб ён поўніўся радасцю і іскрыўся весялосцю.
Няхай ніколі не пакідаюць вас бадзёрасць, жыццёвая энергія і святочны настрой. Здароўя, шчасця вам, вашым сем'ям, родным і блізкім.


Раённы Савет дэпутатаў. Раённы выканаўчы камітэт.



Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=558