ГРОШЫ ЗНЯЎ, А КАРТКУ — ЗАБЫЎСЯ

Дата 27.09.2007 11:20:00 | Раздел: Происшествия

Аддзяленне дазнання папярэдняга расследавання Дзятлаўскага РАУС у чарговы раз напамінае ўладальнікам пластыкавых картак, якія карыстаюцца паслугамі банкаматаў аб мерах перасцярогі. Не дапускайце, каб іншыя грамадзяне стаялі блізка ад вас, калі карыстаецеся банкаматам, не пішыце на картках пін-кода, не забывайцеся карткі ў банкаматах. Помніце: вашы памылкі дорага каштуюць.
Так 12 жніўня 2007 года грамадзянін Б. пасля таго, як зняў грошы ў банкамаце па вуліцы Міцкевіча г. Дзятлава, забыўся ў ім картку, чым паспяшаўся скарыстацца грамадзянін Т. Ён зняў з рахунку пацярпелага 250 тысяч рублёў. На працягу сутак супрацоўнікамі міліцыі злачынца быў затрыманы. Яго чакае крымінальная адказнасць па артыкулу 205 часткі 1 Крымінальнага кодэксу (крадзёж).
Гэты факт не адзінкавы, але варта адзначыць, што ўсе зламыснікі, якія ўчынілі аналагічныя злачынствы, устаноўленыя і пакараныя.

Аддзяленне папярэдняга расследавання Дзятлаўскага РАУС.
© По материалам газеты "Перамога"




Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=56