Усе грыбы ядомыя, але некаторыя толькі адзін раз

Дата 10.06.2010 16:20:26 | Раздел: Общество

Найбольш распаўсюджаная прычына грыбных атручванняў — парушэнні тэхналогіі прыгатавання.
Грыбы перад ужываннем неабходна добра прамыць, некалькі разоў мяняючы ваду. Тады грыбы вызваляюцца ад набраных радыенуклідаў, таксінаў.
Яшчэ адна даволі частая прычына атручванняў — ужыванне неядомых, альбо ўмоўна ядомых грыбоў. Ядавітыя грыбы нярэдка трапляюць у кошык з-за недагляду і недасведчанасці грыбніка. Бледная паганка, напрыклад, падобная на сыраежку. А смаржкі ўвогуле пераведзены з шэрагу ўмоўна ядомых у ядавітыя пасля таго, як вучоныя атрымалі доказы ўтрымання у іх ядаў, здольных выклікаць хваробы нырак і печані.
Дарэчы, і ядомыя грыбы могуць нанесці шкоду чалавечаму арганізму. Такая небяспека існуе пры ўжыванні старых грыбоў, у якіх сабраліся ядавітыя прадукты распаду, а таксама тады, калі прайшло шмат часу ад збору да першай апрацоўкі грыбоў. Акрамя таго, не варта ўжываць у вялікай колькасці грыбы людзям з захворваннямі страўнікава-кішэчнага тракту і печані.
Прынята лічыць, што грыб па карыснасці займае сярэдняе становішча паміж агароднінай і мясам. Яны маюць у сабе бялкі, тлушчы, цукар, мінеральныя рэчывы, вітаміны, мікраэлементы (медзь і цынк), багатыя эфектыўнымі рэчывамі, у іх добры смак і пах. У запас нарыхтоўваюць свежыя, салёныя, сушаныя і марынаваныя грыбы. I апошняе: збіраць трэба толькі тыя грыбы, якія добра вядомыя, і пазбягаць збору пры самым нязначным сумненні.
Народная мудрасць гаворыць: "Усе грыбы ядомыя, але некаторыя толькі адзін раз".

А. МІКАЛАЕЎ, газета "Перамога"




Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=643