Наступіла лета - час адпачынку.

Дата 10.06.2010 16:24:26 | Раздел: Культура

Наступіла лета - час адпачынку. А які адпачынак без рэчкі, без купання! Дзятлаўская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае, што забруджванне вадаёмаў выкпікае хваробу і гібель насяляючых іх раслін, рыб, ракаў і іншых жывёлін. Таму ў час адпачынку на беразе вадаёма неабходна прытрымлівацца пэўных правілаў паводзін, каб не забруджваць навакольнае асяроддзе і жыццё іншых людзей. Выконваць гэтыя правілы зусім нескладана:
збярыце за сабой смецце і выкіньце яго ў кантэйнер для смецця, калі яго няма - забярыце смецце з сабой;
- не кідайце смецце ў ваду, асабліва вострыя прадметы - бляшанкі, пустыя бутэлькі, жалязякі, дрот і іншае - усё гэта можа параніць тых, хто будзе купацца;
- не атручвайце рыбу, не губіце яе маладняк;
- не мыйце бялізну ў вадаёме;
- не мыйце машыну на беразе вадаёма;
- не рвіце водныя расліны, ахоўвайце водныя расліны, якія занесены ў Чырвоную кнігу;
- не турбуйце і не забівайце жывёлін, якія жывуць на беразе вадаёмаў;
- купайцеся толькі ў спецыяльна адведзеных месцах, калі месца незнаёма, то ў ваду заходзьце асцярожна, бо на дне могуць быць карчы, бярвенні-таплякі, бляшанкі і іншае смецце.

Варта таксама памятаць, што згодна Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №207 ад 30.04.2007г. забаронена стаянка механічных транспартных сродкаў у межах прыбя-рэжных палосаў водных аб'ектаў да 30 метраў ад берага-вой лініі воднага аб'екта, за выключэннем спецыяльна адведзеных ва ўстаноўленым парадку месцаў для стаянак. Таксама забаронена мыццё транспартных і іншых тэхнічных сродкаў у межах водаахоўных аб'ектаў (500м). За парушэнні рэжыму ўтрымання водаахоўных зонаў і прыбярэжных палосаў водных аб'ектаў ці водаахоўнага рэжыму на водазборах прадугледжаны штраф ад 10 да 30 базавых велічыняў (арт.15.51 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь).

Д. БАЛЬКОЎСКІ,
начальнік раённай інспекцыі.
Д. МАСКАЛЬ,
выконваючы абавязкі начальніка
Навагрудскай МРІ АЖ і РС.




Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=644