Месцы для купання

Дата 10.06.2010 16:26:02 | Раздел: Общество

У адпаведнасці з "Правіламі аховы жыцця людзей на водах Рэспублікі Беларусь", якія зацверджаны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11.12.2009 года №1623, рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта "Аб мерапрыемствах па падрыхтоўцы зонаў адпачынку на вадаёмах раёна да купальнага сезону 2010 года №175 ад 29.04.2010 года, з мэтай забеспячэння бяспекі і прадухілення гібелі людзей на вадаёмах раёна" вызначаны месцы для купання, добраўпарадкавана і ачышчана дно акваторый і пляжаў у наступных месцах масавага адпачынку:

- возера г. Дзятлава (гарадскі пляж);
- у г.п. Наваельня, пляж на р. Маўчадка;
- пляж санаторыя "Радон' (возера ўрочышча Рыбакі);
- у пас. Гезгалы, месца для купання на р. Маўчадка.

На астатніх вадаёмах раёна, якія не абсталяваны згодна "Правілаў аховы жыцця людзей на водах Рэспублікі Беларусь", купацца забаронена.

Парады для тых, хто купаецца:
- купайцеся на пляжах і ў спецыяльна адведзеных месцах для адпачынку;
пачынайце купацца пры тэмпературы паветра не ніжэй +20 градусаў, а вады +18 градусаў;
- не купайцеся адразу пасля прыёму ежы;
- калі не ўмееце плаваць, не заходзьце ў ваду вышэй пояса;
- пры няўпэўненым плаванні плывіце ўздоўж берага ці ў накірунку да яго;
- не дапушчальна ўваходзіць у ваду і купацца ў стане алкагольнага ап'янення;
- не заплывайце за буйкі і іншыя знакі, якія вызначаюць межы заплыву;
- не ўзбірайцеся на забараняючыя знакі;
- нельга скакаць у ваду з лодак, катэраў, прычэпаў, іншых пабудоваў, а таксама ў месцах, дзе невядома глыбіня і рэльеф дна;
- небяспечна плаваць на дошках, мяшках, платах, аўта-шынах, надзімных матрацах і іншых прадметах, якія не адносяцца да плаваючых сродкаў;
- не арганізоўвайце гульні на вадзе, якія звязаны з ныраннем і захопам тых, хто купаецца;
- не дапускайце дзеянняў, якія могуць прывесці да няшчасных выпадкаў;
- не падавайце падманных сігналаў трывогі;
- не пакідайце дзяцей без нагляду.

За чатыры месяцы 2010 года ў вобласці ўтапіліся 19 чалавек, з якіх адно — дзіця. Асноўная прычына — купанне ў нецвярозым стане. У раёне ўтапіліся 2 чалавекі, абодва ў стане алкагольнага ап'янення.

У. БАРАВІК,
старшыня Дзятлаўскай
раённай арганізацыі АСВОД.




Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=645