Тэатральная студыя "Мелодыя душы" прадстаўляе казку "Новы калабок"

Дата 17.06.2010 23:29:54 | Раздел: Афиша

26 чэрвеня ў 11.00 РДК Тэатральная студыя "Мелодыя душы" прадстаўляе п'есу-казку ў 2-х дзеях "Новы калабок".Няма
дзіцяці, які не ведаў бы гэтую старую-старую гісторыю:
...Жылі-былі дзед ды баба. Вось і кажа дзед бабе: "Схадзі,
старая, па кадушцы паскрабі, па скрыні памяці, ці не
наскрабеш мукі на калабок…"
У "Новым калабку" распавядаецца пра Калабка
"нумар два", які нарадзіўся вялікім чалавекалюбцам, з
мяккай, пяшчотнай душой. А людзі і лясныя звяры не
хочуць яго разумець, ганяюцца за ім і спрабуюць
пакаштаваць на зуб. Але, у адрозненне ад вядомага
сюжэту, у гэтай казцы ўсё скончыцца шчасліва – і для
Калабка, і для Дзеда з Бабай.
Прапанаваныя аўтарам тэксты вясёлых песенек –
спяваюць Баба, Свіння, Вожык, Ліса, Воўк, сам Калабок.


Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=649