Верны сын Беларусі

Дата 22.06.2010 19:01:47 | Раздел: Культура

10 чэрвеня ў Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася раённая канферэнцыя, прысвечаная 115-годдзю з дня нараджэння Ігната Дварчаніна. Адкрыў канферэнцыю начальнік аддзела культуры Дзятлаўскага райвыканкама Шыцько Васіль Васільевіч. Ён перадаў прывітанне ад удзельнікаў міжнароднага круглага стала, прысвечанага 115-годдзю Ігната Дварчаніна, які адбыўся днямі ў Гродна. З жыццём і дзейнасцю Ігната Дварчаніна пазнаёміла прысутных вучаніца гімназіі №1 Якубоўская Вераніка. Дырэктар УК “Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей” з дапамогай мультымедыяпраекта паказала прэзентацыю “Ушанаванне памяці Ігната Дварчаніна на Радзіме”. На канферэнцыю прыехала плямянніца Ігната Дварчаніна Варабей Лідзія Яўгенаўна. Аб супрацоўніцтве Жукоўшчынскай сельскай бібліятэкі-філіяла са школьным музеем Ігната Дварчаніна расказала Цюленіна Людміла Мікалаеўна. Напрыканцы канферэнцыі ўсе ўдзельнікі ўсклалі кветкі ля помніка Ігнату Дварчаніну.


Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=655