Што будзе зроблена і калі?

Дата 17.07.2010 18:24:54 | Раздел: Общество

Адказы на пытанні, якія паступілі ў час правядзення Адзіных дзён інфармавання ў маі і чэрвені 2010 года. Усе ніжэйпералічаныя пытанні знаходзяцца ў кампетэнцыі РУП ЖКГ.
Адказы на іх даў выконваючы абавязкі дырэктара РУП ЖКГ М. Захарэўскі.

Пытанне жыхароў пасёлка Гезгалы: ці будуць устаноўлены ў парку, у зоне адпачынку пасёлка Гезгалы лаўкі?

Адказ: работы па ўстаноўцы лавак у зоне адпачынку пасёлка Гезгалы будуць выкананы пасля атрымання піламатэрыялаў да канца ліпеня 2010 года.

Пытанне жыхароў пасёлка Гезгалы: ці выконваецца работнікамі РУП ЖКГ уборка лесвічных пляцовак і лесвічных пралётаў у дамах пасёлка Гезгалы?

Адказ: пытанне пра ўвядзенне штатных адзінак для ўборкі месцаў агульнага карыстання, у тым ліку лесвічных пралётаў і пляцовак будзе вырашацца ў другім паўгоддзі 2010 года.

Пытанне жыхароў дома №6 пасёлка Гезгалы: калі будзе зроблены рамонт даху дома №6?

Адказ: бягучы рамонт даху дома №6 пасёлка Гезгалы выкананы 17-га чэрвеня 2010 года.

Пытанне жыхароў Дзятлава: калі будзе асфальтавана вуліца Азёрная ў Дзятлаве?

Адказ: сабраны ўсе зыходныя даныя для вырабу праектна-каштарыснай дакументацыі на капітальны рамонт вуліцы Азёрнай, але з-за дэфіцыту бюджэтных сродкаў выканаць усе праектныя работы няма магчымасці. У гэтым годзе будзе зроблена грэйдзіраванне і частковая падсыпка. У 2010 годзе будуць аплачаны работы па правядзенню тапаздымачных работ на вуліцы Азёрнай.

Пытанне: калі будуць адрамантаваны вуліцы Матросава і Суворава ў Дзятлаве?

Адказ: вуліцы Матросава і Суворава маюць пясчана-гравійнае пакрыццё. Пры абследаванні вуліц устаноўлена, што пакрыццё вуліц патрабуе падсыпкі з далейшым прафіляваннем дарожнага палатна грэйдэрам. Але з-за адсутнасці бюджэтных сродкаў сёлета выканаць гэтыя работы немагчыма.

Пытанне: на вуліцы Кастрычніцкай паблізу сярэдняй школы №3 у Дзятлаве ўтварылася лужына, у ёй часта стаіць вада. Ці будзе вуліца ў гэтым месцы адрамантавана і калі?

Адказ: на вуліцы Кастрычніцкай каля СШ №3 маецца прасяданне асфальтавага пакрыцця. Работы па ліквідацыі дарожнага дэфекту будуць выкананы ў трэцім квартале 2010 года.

Аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама, газета "Перамога"




Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=662