27 ліпеня адбудзецца канцэрт Дзмітрыя Смольскага

Дата 17.07.2010 19:18:49 | Раздел: Афиша

27 ліпеня ў Дзятлаўскім раённым доме культуры адбудзецца новая канцэртная праграма спевака і кампазітара Дзмітрыя Смольскага. Ён запрашае дзятлаўчан і гасцей горада сустрэцца з беларускай папулярнай песняй.

"Свята песні, дабра, любові" — пад такой назвай прадставіць дзятлаўскай публіцы сваю новую канцэртную праграму спявак і кампазітар Дзмітрый Смольскі.

Уладальнік прыза сімпатый гледачоў расійскай праграмы "Ранішняя зорка" (дзе змагаўся за перамогу са спявачкай Валерыяй), лаўрэат Міжнароднага конкурсу "Славянскі базар", артыст-вакаліст вышэйшай катэгорыі - гэта далёка не ўсе заслугі і рэгаліі артыста. У свой юбілей Дзмітрый скіраваўся ў творчы тур па малых гарадах і мястэчках Беларусі.
На нашай эстрадзе Дзмітрый працуе ўжо 23 гады. Семнаццацігадовым юнаком пачынаў у 1988 годзе з адборачнага туру на Юрмальскім фестывалі. Стаў намінантам трэцяй прэміі з песняй "Астравы", якая надоўга запомнілася беларускім слухачам. 3 Алесяй выконваў знакамітую кампазіцыю на музыку Ігара Лучанка і на словы Ніла Гілевіча "У бацькоўскім кутку". Ён працаваў у гуртах "Метро", "Рада", "Усходняя Еўропа", ансамблі "Сябры", тэатры песні Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча. Пасля шмат гадоў займаўся сольнымі спевамі.

Ужо 15 гадоў Дзмітрый працуе як кампазітар. Першай яго работай была песня "Паклічу" (у народзе вядомая як "Пра малога").

Хітамі сталі выкананая ў дуэце з Інай Афанасьевай "Не спяшаючы", сёння папулярная сярод моладзі і старэйшага пакалення; раманс "Смычок і струны" на словы I. Аненскага, які не сыходзіць з хваляў Першага Нацыянальнага радыёканала.

Таксама Дзмітрый Смольскі працаваў з Ларысай Грыбалёвай, Вольгай Барабаншчыкавай, Прэзідэнцкім аркестрам Рэспублікі Беларусь. За 15 гадоў на свет з'явіліся больш за 200 яго твораў. Эдуард Ханок, Ігар Лучанок — мэтры беларускай эстраднай музыкі, на якіх раўняецца кампазітар Дзмітрый Смольскі.

Ён стварае не толькі для сябе, піша музыку для беларускіх і расійскіх выканаўцаў, з задавальненнем працуе ў жанры дзіцячай песні. Перавагу аддае больш цікавай працы з "нераскручанымі" таленавітымі людзьмі, якія толькі ў пачатку шляху на эстраду. "Яны не маюць пакуль гучнай славы, але валодаюць неабсяжным творчым патэнцыялам," — тлумачыць Дзмітрый, Ён стварае і выконвае песні, якія тучаць і на сцэне, і ў застоллі, і ў нефармальнай кампаніі, піша кампазіцыі для шырокай і разнастайнай аўдыторыі.

— У сваёй творчасці, — кажа артыст, — я развіваю папулярную беларускую песню ў яе лепшых класічных традыцыях. Бо тую спадчыну, якую нам пакінулі старэйшыя пакаленні беларускіх кампазітараў, важна беражліва захаваць і памножыць.

Паспяховы новы праект Дзмітрыя Смольскага — гурт "Талент", які нядаў на адзначыў два гады сваёй працы Дзмітрый падзяліўся сваёй марай — ра зам з гэтым гуртом прадставіць Бела русь на конкурсе "Еўрабачанне". Станоўчы вопыт такой работы ўжо ёсць як кампазітар ён браў удзел у адным з тураў дзіцячага "Еўрабачання".

— Я спадзяюся, што мая творчасці зацікавіць і дзятлаўскага гледача, - кажа спявак. — Мяркую, што на сустрэчу з вамі, дарагія дзятлаўчане, прыезду не адзін, а з усім гуртом "Талент". У нашым выкананні вы пачуеце вядомыя кампазіцыі, якія сёння "на слыху", новыя, дагэтуль нячутыя песні. Рады буду прадставіць вам, шаноўныя гледачы, пятнаццацігадовы плён маёй працы як кампазітара.

Спадзяюся, кожны, хто наведае канцэрт, знойдзе ў гэтых песнях штосьці блізкае для сябе. Бо ўсё што робіць артыст, адрасуецца вам, адначасова строгія суддзі і неабыякавыя сузіральнікі, мая паважаная аўдыторыя.

Н. АВЯРЧУК, газета "Перамога"



Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=664