Сябры з Люксембурга

Дата 20.10.2010 9:39:42 | Раздел: Общество

Дзве сямейныя пары з Люксембурга пранікліся спагадай да хлопчыкаў і дзяўчынак з Дзятлаўскага дзяржаўнага сацыяльна-педагагічнага цэнтра і прытулку.

Прэзідэнт асацыяцый “Сябры ахвяраў Чарнобыля” Рэнэ Фіш з жонкай Жуэль Брук і Жан-Мішэль Паўлі з жонкай Міхаэлай Паўлі нядаўна наведалі Дзятлава. Яны і раней аказвалі гэтым дзіцячым установам вялікую матэрыяльную падтрымку, а на гэты раз прывезлі гульні для развіцця, канцтавары, цацкі, швейную машынку, санітарна-гігіенічныя сродкі, мэблю.

Дзеці і педагогі былі вельмі ўдзячныя люксембургскім сябрам за дапомогу і выказалі спадзяванне на далейшую сувязь з гэтымі добрымі і спагадлівымі людзьмі.
Леанарда ЮРГІЛЕВІЧ, www.gs.by



Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=738