У Доме культуры гучала паэзія і проза

Дата 20.10.2010 9:42:19 | Раздел: Культура

У Дзятлаўскім доме культуры днямі адбыўся раённы агляд-конкурс сярод чытальнікаў.
У конкурсе ўдзельнічалі як дарослыя, так і дзеці. Выступалі ў намінацыях “Народная проза”, “Паэзія”, “Проза” і “Камедыйна-гумарыстычныя творы”.


Найбольшае захапленне ў слухачоў выклікалі Ніна Лашкоўская з Данілавіцкага сельскага Дома культуры, якая прачытала байкі “Мыш у бочачцы” і “Лісіца і бабёр”, а таксама вучань Саша Трахімовіч. Хлопчык прадстаўляў Сачыўлянскі Дом культуры і прачытаў байку Уладзіміра Корбана “Музычная камедыя”.
Цудоўна выступілі дзеткі з драматычнага гуртка, які працуе пры Раклевіцкім Доме культуры. Яны паказалі казку пра Насцечку, Алёшу і Нячыстую Сілу.
Спадабаліся і самадзейныя артысты з Казлоўшчыны, Вензаўца і аўтаклуба з Дзятлаўскага раённага Дома культуры.

Леанарда ЮРГІЛЕВІЧ, www.gs.by



Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=739