За жыццё без СНІДу

Дата 06.12.2010 9:45:32 | Раздел: Культура

1 снежня – Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Сёння публічныя бібліятэкі Дзятлаўскай ЦБС уносяць значны ўклад у інфармацыйна-прафілактычную работу сярод дзяцей, моладзі і дарослага насельніцтва па праблеме ВІЧ/СНІД. Бібліятэкі плануюць сваю работу ў рамках Дзяржаўнай праграмы па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі на 2006-2010гг. і Сусветнай кампаніі супраць СНІД пад дэвізам “Спыніць СНІД. Выканаць абяцанне”.
24 лістапада ў Дзятлаўскай цэнтральнай бібліятэцы адбылося паседжанне “круглага стала” па праблеме ВІЧ/СНІД, а таксама віруснага гепатыту В. Удзел у ім прынялі прадстаўнікі аховы здароўя, культуры, адукацыі, аддзела па справах моладзі райвыканкама, раённага камітэта ГА”БРСМ”. Напрыканцы паседжання да ўвагі прысутных была прадстаўлена тэматычная гадзіна “СПИД – дорога в никуда”, падрыхтаваная работнікамі аддзела бібліятэчнага маркетынгу Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.



Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=782