Калі цвіла ліпа...
Написал Admin в 06.07.2013 14:02:44 ( 2976 прочтений ) Другие новости этого автора
Калейдоскоп

Ніхто ў пасёлку Вугловічы не скажа, што Данута Лапіцкая была дрэннай гаспадыняй.

І ў хаце ў яе парадак, і гаспадарка заўсёды дагледжана: карова, свінні, куры былі на зайздрасць суседкам. На рабоце, а працавала Данута прадаўцом у мясцовым універмагу, яе таксама хвалілі. Словам, жыла кабета, на лёс не скардзілася. Адна толькі загвоздка: муж Антон, па словах самой Дануты, быў ні богу свечка, ні чорту качарга. Як толькі зоймецца над зямлёй світанне, так у двары Лапіцкіх лямант. Каб і хто хацеў з суседзяў даўжэй паспаць, то Данута не дасць.

— Як ты ўчора карову падаіў?! Каб табе гэтак у труне выслалі, як ты яе падаіў! Не мог салому роўненька расцерушыць, а то гарбамі накідаў. Ну, вядома ж, які з цябе гаспадар: абы хутчэй з рук, абы хутчэй на ганак сесці ды папяросу закурыць, каб твая шэрсць курэла! — крычала яна што ёсць моцы.

Маўклівы і вечна пануры Антось нават слова не мог сказаць у сваё апраўданне. А можа, і не хацеў з дурной бабай сварыцца. Ён і сапраўды сядаў на ганак і смаліў папяроса за папяросай, нібы з тытунёвым дымам вылятала ўся яго горыч, уся крыўда.

На думку суседзяў, то такога мужа, як Антось, на руках трэба было насіць. Ён і сенаваў, і дроў заўсёды назапашваў на зіму. Ніколі Данута не паліла сырымі ці якімі сучкамі — усё сухая бяроза. Уся цяжкая работа па гаспадарцы ляжала на яго плячах, аднак жонка гэтага не заўважала і не цаніла.
Працаваў Антось у мясцовым калгасе слесарам. Яго заўсёды хвалілі, казалі, што мае залатыя рукі. Толькі ж для жонкі гэта нічога не значыла. Калі суседкі казалі ёй, што Антося чарговы раз пахвалілі на сходзе, яна фыркала ды адмахвалася:

— Вядома, цяльпук! Куды папхнуў, туды ён і ідзе, што скажуць, тое і робіць. Ды на ім жа ўся майстэрня трымаецца. Іншыя і вып’юць, і ў карты згуляюць, а ён толькі і ведае, што гарбаціцца.

— Нібыта дома бывае інакш, — сказала аднойчы суседка Ганна Кандрацік. — Нібыта ты сама за яго спінай не сядзіш як у бога за пазухай. Была б у цябе і гаспадарка, і дом такі дагледжаны, каб не гэты, як ты кажаш, цяльпук...

— А ты спачатку сабе мужа знайдзі, тады і казаць будзеш! — незалюбіла Данута.

З таго часу яна перастала з Ганнай вітацца, нібыта не заўважала яе.

Суседка была Дануцінай равесніцай, некалі разам у школу ха-дзілі, потым на танцы бегалі. Яна працавала швачкай у мясцовым быткамбінаце. І з выгляду прыгожая, і характарам спакойная, але шчасця не мела: лічы, да старасці жыла адна, пахаваўшы бацькоў. У Дануты з Антосем ужо сын універсітэт скончыў, ажаніўся і жыў з сям’ёй у Гомелі, а Ганна ўсё адна…

Яна заўважала, з якой цеплынёй глядзіць на яе сусед, нібы поглядам хоча выказаць сваю прыязнасць, добрыя адносіны. Ды толькі што з таго? Не раз задумвалася, што, можа, яе жаночае шчасце жыве ў суседнім доме. У суседнім, але і так далёка, нібы за гарамі ды марамі. Падзялілі іх пражытыя гады і Данута.

Калі трэба было што зрабіць па гаспадарцы, то Ганна наймала мясцовых апойкаў, якія яшчэ, так бы мовіць, не зусім дайшлі да ручкі, і яны за пляшку-другую чарніла то плот паправяць, то грады ўскапаюць.

— Мне б сказала, то я б памог, — прамовіў аднойчы сусед, калі Ганна сама абкошвала абмежак у агародзе.

— Ты хаця сваё рабі… Ды і Данута мяне са свету зжыве, як даведаецца.

— А што Данута… Сама ж бачыш, якое ў мяне з ёй жыццё.

Аднойчы летам Ганна прыйшла на абед і ўбачыла, што свіння паламала загарадку і залезла ў агарод, моцна парыла граду з цыбуляй. А тут якраз на сваім падворку Антось рамантаваў ровар.

— Памажы, Антоська, бо не дам рады за гадзіну ўправіцца, на работу ж трэба, — папрасіла Ганна.

— А я за кустамі парэчак і не бачу, што ў цябе ў агародзе робіцца, — паспачуваў ён. — І без просьбы тваёй загарадзіў бы.

— Данута як даведаецца, то будзе нам абодвум. Яна і так са мной не вітаецца.

— Па-першае, яна паехала ў госці да сына і вернецца толькі праз два дні, а па-другое, пайшла яна к чорту! І так поедам есць штодзень, то хіба мне прывыкаць? Цябе вось толькі шкада… Усё роўна ж хто-небудзь данясе, што я тут дапамагаў.

— Няхай даносяць… — махнула рукой Ганна, і на яе чорныя вочы набеглі слёзы.

Не паспела Данута распакаваць сумкі, прыехаўшы ад сына, як ёй пазваніла мясцовая пляткарка Адэля Цінчык:

— Твой жа Ганне плот рамантаваў, пакуль ты па гарадах цягалася. І чарку, казалі, там выпіў…

— Слёзы ён будзе свае піць! — ускіпела Данута. — І яна разам з ім!

У той вечар скандал у Лапіцкіх быў страшэнны.

— Ідзі да той і жыві! Вымятайся разам са сваімі лахманамі! — кідала яна да парога Антосева адзенне.

Думала, што ён, як заўсёды, прамаўчыць і ўсё будзе па-ранейшаму. Але ён моўчкі пачаў збіраць сваё дабро і пакаваць яго ў вялікую сумку. Узяў яе і накіраваўся ў суседні двор.

Дануце, што называецца, адняло мову, бо яна не чакала такога ад свайго маўклівага цельпука.

— Я да цябе не вярнуся, — толькі і сказаў на развітанне.
І не вярнуўся. Як толькі Данута ні абзывала яго і Ганну, як ні бэсціла, толькі ўсё дарэмна.

Пераканаўшыся, што і сапраўды не вернецца, яна прадала карову, бо сенаваць не было каму, закалола кабана і таксама прадала. А яшчэ праз год, як пайшла на пенсію, прадала і дом ды пераехала да сына. Цяжка ёй было глядзець на тое шчасце, што прыжылося ў суседнім доме. Антось не мог нацешыцца мірным і спакойным жыццём, той павагай і дабрынёй, якімі быў адораны кожны дзень.

Аднойчы, калі адвячоркам яны з Ганнай сядзелі на лавачцы ля хаты, цёплы летні ветрык данёс пах квітнеючай ліпы, што расла ў агародчыку.

— Як хораша яна пахне! — з захапленнем прамовіў Антось. — Не першы ж год цвіце, а я і не заўважаў гэтага за пастаяннай жончынай грызнёй. Не бачыў, як цвітуць кветкі, не чуў, як спяваюць птушкі…

Ён нагнуўся нібы сарваць травінку, а на справе каб схаваць ад Ганны слёзы, што раптам навярнуліся на вочы…

Автор: Леанарда ЮРГІЛЕВІЧ, www.gs.by



Другие новости
24.11.2023 15:25:04 - Эффективные соединения: все о соединительных клеммах
22.11.2023 23:39:39 - Какое оборудование должно быть в супермаркете
26.09.2023 12:11:58 - Код 95 для дальнобойщиков: зачем и кому нужен, варианты обучения и цена курсов
20.09.2023 22:19:05 - Мобильные складные верстаки для столярных работ
20.09.2023 22:14:51 - Мобильные складные верстаки для столярных работ
24.05.2023 17:50:00 - Как хочется оставаться любимой…
20.02.2023 13:41:12 - Стеллажи металлические от компании ЭКОМ
09.01.2023 15:25:15 - Профессиональный ремонт гаджетов и другой техники
03.08.2022 13:58:00 - Правила разработки дизайна помещений
29.06.2022 12:10:00 - Рейтинг лучших курсов по подготовке к ЦТ по русскому языку в Минске


Афиша

        Человек, который занимается столярными работами, нужда ...

Автор Errora в 20.09.2023  |   |  Комментариев: 0 

Афиша

Лекарственные средства Бионорика пользуются большой популярностью в аптеках Дятлово. Э ...

Автор Errora в 02.06.2021  |   |  Комментариев: 0 

Афиша

       Жизнь человека в каждой стране, имеет определе ...

Автор Errora в 02.06.2021  |   |  Комментариев: 0 

    

Вход пользователей

Пользователь:

Пароль:

Запомнить меня



Востановить пароль

Зарегистрироваться

Супермаркеты являются неотъемлемой частью повседневной жизни, предоставляя потреби ...

  |   |

На территории Евросоюза действуют особые правила относительно грузоперевозок.&n ...

  |   |

    

Кто online

3 пользователь(ей) активно (3 пользователь(ей) просматривают Новости)

Участников: 0
Гостей: 3

далее...