Дзеці — наша будучыня. Дзеля таго, каб выхаваць гарманічна развітую асобу, дзіцяці неабходна прывіваць любоў і павагу да людзей, вучобы, працы, роднай старонкі. Гэта і з’яўляецца першачарговай задачай сям’і, школы, культурных установаў, грамадства ў цэлым. 2007 год у нашай краіне быў аб’яўлены Годам дзіцяці. Да яго была прымеркавана акцыя “Усё лепшае — дзецям”, якую праводзіла Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага сярод бібліятэк вобласці. Бібліятэкі Дзятлаўскай цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы прынялі актыўны ўдзел у дадзенай акцыі. Па яе выніках Казлоўшчынская гарпасялковая дзіцячая бібліятэка была прызнана лепшай сярод бібліятэк вобласці і атрымала за сваю працу ў падарунак кам’ютэр. Асноўнай задачай работы Казлоўшчынскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэкі з’ўяўляецца выхаванне ў дзяцей з дапамогай кнігі дабрыні, добразычлівасці, спагады і міласэрнасці. Давесці кнігу да маленькага чытача, зацікавіць інфармацыяй, зрабіць бібліятэку месцам, куды б хацелася прыйсці зноўку, з’яўляецца асноўным накірункам дзейнасці калектыву бібліятэкі, у якім ён будзе працаваць і ў 2008 годзе.
С. СЕРБІН, метадыст Дзятлаўскай цэнтральнай бібліятэкі. © По материалам газеты "Перамога"
|