IPTV-тэлебачанне прыйшло на Дзятлаўшчыну
Написал Marshall в 09.11.2008 23:40:00 ( 2606 прочтений ) Другие новости этого автора

Open in new windowКожнаму вядома сітуацыя, калі зазірнуў у праграму тэлеперадач і расчараваўся, бо любімы фільм або цікавы для вас футбольны матч будзе трансліравацца ў той час, калі вы на працы. I ў такі момант з'яўляецца мара пра чарадзейны пульт, які б спыніў трансляцыю, каб паглядзець матч або фільм, калі будзе зручна. Зразумела, можна сказаць, што "марыць - не шкодна". Але справа ўтым, што мары здзяйсняюцца. Кампанія "Белтэлекам" падрыхтавала сапраўдны падарунак - інтэрактыўнае тэлебачанне (IРТV), якое з'яўляецца найбольш складаным і цікавым з усіх новых відаў вяшчання. Інтэрактыўнае тэлебачанне дае тэлегледачу неверагодныя магчымасці. Аб гэтым падрабязней расказаў інжынер па ІРТV Дзятлаўскага раённага вузла электрасувязі Вадзім Мікалаевіч Жадзейка.

- Вадзім Мікалаевіч, што такое інтэрактыўнае тэлебачанне?
- Гэта новае пакаленне тэлебачання, якое дазваляе кіраваць паказам на экране тэлевізара. А гэта азначае, што ўсе мы становімся стваральнікамі тэлебачання на свой густ. Самая распаўсюджаная памылка, што ІРТУ - гэта інтэрнэт-тэлебачанне. Але гэта нетак. ІРТУ-гэта дастаўка відэасігналу па ІР пратаколу абаненту па звычайнай тэлефоннай лініі праз спецыяльнае ўстройства.
- Для таго, каб карыстацца паслугай, неабходны тэлевізар з якімі-небудзь пэўнымі параметрамі?
- Тып тэлепрыёмніка можа быць розны: як звычайны тэлевізар айчыннай вытворчасці, так і вадкакрышталічны або плазменная панэль.
- Многія карыстаюцца паслугамі кабельнага або спадарожнікавага тэлебачання. Якія перавагі атрымлівае абанент, калі выкарыстоўвае інтэрактыўнае тэлебачанне?
- Магчымасці новага тэлебачання дазваляюць мадэляваць уласны эфір, не прывязваючыся да раскладу тэлеперадач эфірнага тэлебачання. Сярод інтэрактыўных сэрвісаў кожнаму абаненту даступныя "Тэлевяшчанне па запыце" які дазваляе зрушвацца па сетцы вяшчання да 48 гадзін назад, і абанент мае магчымасць паглядзець фільм або праграму, якія ішлі, калі ён быў заняты; "Тэлевяшчанне са зрухам у часе", які прадастаўляе магчымасць глядзець праграмы і фільмы, якія прайшлі раней, проста перамотваючы эфіртэлеканала на некалькі дзесяткаўхвілін назад; а таксама функцыя "Бацькоўскі кантроль", якая дазваляе размяжоўваць тэлеперадачы для дзяцей і дарослых. Акрамя таго, абаненты могуць карыстацца адначасовым праглядам каналаў ІРТV і каналаў кабельнага тэлебачання, а таксама, электроннай версіяй раскладу тэлеперадач.
- Вадзім Мікалаевіч, якую колькасць каналаў вы прапаноўваеце абанентам?
- Пакет інтэрактыўнага тэлебачання складаецца з 28 каналаў рознай накіраванасці. Сярод іх прадстаўлены спартыўныя, інфармацыйныя, музычныя і кінаканалы. 3 часам пакет інтэрактыўнага тэлебачання будзе пашырацца.
- Што неабходна абаненту для падклю-чэння паслугі?
- Неабходна быць абанентам "Белтэлекам" і мець дома звычайную тэлефонную разетку. Сігнал інтэрактыўнага тэлебачання ІРТV дастаўляецца па тэлефонных правадах і паступае на тэлевізійны экран праз спліцэр, ADSL─мадэм і прыстаўку Set Тор Вох (прадастаўляецца бяс-платна). Адначасова з інтэрактыўным тэлебачаннем кліенты могуць карыстацца і дамашнім тэлефонам, і высокахуткасным доступам у Інтэрнэт. Усе, хто жадае больш падрабязна даведацца пра інтэрактыўнае тэлебачанне, звяртайцеся па тэлефонах 22-6-93, 21-3-50. У будынку "Белтэлекам" на 1-ым паверсе (тэлеграф) праводзіцца дэманстрацыя інтэрактыўнага тэлебачання.


Iрына БРАНКОЎСКАЯ, Газета "Перамога" №85-2008



Другие новости
24.11.2023 15:25:04 - Эффективные соединения: все о соединительных клеммах
22.11.2023 23:39:39 - Какое оборудование должно быть в супермаркете
26.09.2023 12:11:58 - Код 95 для дальнобойщиков: зачем и кому нужен, варианты обучения и цена курсов
20.09.2023 22:19:05 - Мобильные складные верстаки для столярных работ
20.09.2023 22:14:51 - Мобильные складные верстаки для столярных работ
24.05.2023 17:50:00 - Как хочется оставаться любимой…
20.02.2023 13:41:12 - Стеллажи металлические от компании ЭКОМ
09.01.2023 15:25:15 - Профессиональный ремонт гаджетов и другой техники
03.08.2022 13:58:00 - Правила разработки дизайна помещений
29.06.2022 12:10:00 - Рейтинг лучших курсов по подготовке к ЦТ по русскому языку в Минске


Афиша

        Человек, который занимается столярными работами, нужда ...

Автор Errora в 20.09.2023  |   |  Комментариев: 0 

Афиша

Лекарственные средства Бионорика пользуются большой популярностью в аптеках Дятлово. Э ...

Автор Errora в 02.06.2021  |   |  Комментариев: 0 

Афиша

       Жизнь человека в каждой стране, имеет определе ...

Автор Errora в 02.06.2021  |   |  Комментариев: 0 

    

Вход пользователей

Пользователь:

Пароль:

Запомнить меня



Востановить пароль

Зарегистрироваться

Супермаркеты являются неотъемлемой частью повседневной жизни, предоставляя потреби ...

  |   |

На территории Евросоюза действуют особые правила относительно грузоперевозок.&n ...

  |   |

    

Кто online

11 пользователь(ей) активно (3 пользователь(ей) просматривают Новости)

Участников: 0
Гостей: 11

далее...