7-8 мая Урачыстыя сходы, святочныя канцэрты, рэйды-віншаванні "Як жывеш, ветэран", ушанаванні ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны па месцы жыхарства. 8 мая Раённая ваенна-спартыўная гульня "Зарніца" (пачатак у 9 гадзін, стадыён "Колас"). Ускладанне вянкоў і кветак ад працоўных калектываў, пассельвыканкамаў, школьнікаў да помнікаў воінам, партызанам, мірным жыхарам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, урачыстыя мітынгі, прымеркаваныя да 64-ай гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне (10.00 - 12.00). Мітынг-рэквіем ля абеліска Славы (пачатак у 14.30, збор удзельнікаў мітынгу ў 14 гадзін на плошчы 17 Верасня). 9 мая Раённы турнір па валейболу сярод аматарскіх каманд на кубак Перамогі (пачатак у 9.30, валейбольная пляцоўка ля РДК). Дзіцячая канцэртная праграма "Раўненне на Перамогу", конкурс дзіцячага малюнка на асфальце (пачатак у 12 гадзін, плошча 17 Верасня). Святочная канцэртная праграма "Гімн Перамозе вялікай спяваем..." з удзелам народных калектываў раёна (пачатак у 13 гадзін, плошча 17 Верасня). Маладзёжная танцавальна-забаўляльная праграма "Майскі вечар" (пачатак у 19 гадзін, плошча 17 Верасня). Паказ ваенна-патрыятычных фільмаў (пачатак у 21.30, плошча 17 Верасня).
|