Дзятлаўскі РВЭС: новыя паслугі і абаненты
Написал Marshall в 07.05.2009 0:30:09 ( 2480 прочтений ) Другие новости этого автора

Актыўна развіваецца сфера паслугаў раённага вузла злектрасувязі. Многае зроблена сувязістамі ўжо і з пачатку бягучага года. Аб гэтым напярэдадні прафесійнага свята, Дня сувязі, карэспандэнтка гутарыць з начальнікам Дзятлаўскага РВЭС П. Сокалам.
— Пётр Палікарпавіч, кошт за ўстаноўку тэлефона сёння складае усяго каля 60 тысяч рублёў. Ці аказвае танны кошт які-небудзь уплыў на чаргу жадаючых быць на сувязі?
— На самой справе, рэальная цана паслугі не стала больш нізкай: устаноўка тэлефона абыходзіцца нам у суму больш за мільён рублёў (на аднаго абанента) — такую грашовую суму, якую раней павінны былі сумесна з Белтэлекамам пагасіць заяўнікі, цяпер кампенсуюць нам з універсальнага фонду, у які робяць адлічэнні ўсе аператары электрасувязі. Дзякуючы такой кампенсацыі, для заяўнікоў сёння ўстаноўка тэлефона, у параўнанні з коштам за гэту ж паслугу мінулых гадоў, стала амаль дабрачыннай акцыяй, што прывяло да павелічэння колькасці заяваў на ўстаноўку тэлефона. Пры гэтым у нас дастаткова тэхнічных магчымасцяў, као актыўна ажыццяўляць тэлефанізацыю ў раёне. Дзякуючы тэхналогіі WLL, сёння гэта датычыцца і аддаленых населеных пунктаў. Таму чарга "жадаючых" хутка скарачаецца. На гэты год мы ўвялі ў графік задаволіць заявы на ўстаноўку тэлефона, якія былі пададзены 5 гадоў таму і больш. I пакуль работы па тэлефанізацыі выконваюцца ў планавым парадку. А ў перспектыве на 2010 год — задаволіць заявы, якія былі пададзены да 1 мая бягучага года.

— Як абстаяць справы з тэлефанізацыяй аграгарадкоў?
— Тэлефанізацыя аграгарадкоў вядзецца вельмі актыўна. Нашымі спецыялістамі праводзяцца замены састарэлага абсталявання тэлефонных станцый і ліній сувязі, устанаўліваюцца сучасныя электронныя АТС кантэйнернага тыпу. Мы загадзя інфармуем жыхароў аб плануемай тэлефанізацыі менавіта іх аграгарадка, каб людзі паспявалі своечасова падаць заявы на ўстаноўку тэлефона. Для гэтага праводзім падворныя абходы ў аграгарадках, падаём інфармацыю праз рэгіянальныя СМІ. У 2009 годзе сувяззю будуць забяспечаны жыхары аграгарадкоў Наваельня і Лявонавічы.
— Ваша арганізацыя прадастаўляе шэраг іншых паслугаў. Ці лёгка яны ўкараняюцца ў жыццё?
— Высокахуткасным доступам у сетку Інтэрнэт па тэхналогіі ADSL (гандлёвая марка ByFly) у нашым раёне сёння карыстаюцца больш за 450 абанентаў. Гэта паслуга ўжо зарэкамендавала сябе сярод насельніцтва. Што датычыцца інтэрактыўнага тэлебачання, то гэта тэхналогія таксама заўважана нашымі суграмадзянамі. Ужо 140 абанентаў у раёне могуць атрымліваць тэлевізійныя каналы па сістэме ІРТУ. Гэта — жыхары горада Дзятлава і гарпасёлкаў Казлоўшчына, Наваельня. Паслуга будзе пашырацца. Дарэчы, хачу адзначыць, што першая рэклама ІРТУ адбылася роўна год таму ў Мінску на выставе "ТІBO — 2008", а ўжо з 2009 года інтэрактыўнае тэлебачан-не стала даступнае жыхарам Дзятлаўшчыны. У трэцім квартале гэтага года плануецца ўстаноўка вышкі кампаніі "Белсел" у Дзятлаўскім раёне, што дазволіць нам прадаставіць у камерцыйную эксплуатацыю новую тэхналогію — "Wi-Fi" (бесправадны доступ у Інтэрнэт), аб якой марыць кожны ўладальнік ноўтбука. Як бачыце, новыя тэхналогіі імкліва ўкараняюцца, і наша справа — быць на перадавых рубяжах, не адставаць ад жыцця.
— Пётр Палікарпавіч, ведаю, што вы не толькі барацьбіт за якасную работу супрацоўнікаў вузла сувязі, але і за здаровы лад жыцця сувязістаў.
— Так, мы актыўна ўдзельнічаем амаль ва ўсіх спартыўных мерапрыемствах, якія праводзяцца паміж арганізацыямі раёна. А таксамапрымаем удзел у абласных спаборніцтвах сярод каманд Гродзенскага філіяла "Белтэлекам". Дарэчы, на мінулым тыдні мы ў чарговы раз занялі 1-ае месца па валейболу ў абласных спаборніцтвах сярод каманд Гродзенскага
філіяла "Белтэлекам".
— Напярэдадні прафесійнага свята што вы пажадаеце сваім калегам?
— Дзякую за працу і ўклад у развіццё галіны, забеспячэнне яе стабільнай і ўстой-лівай работы, жадаю ўсім здароўя, шчасця, міру і дабрабыту. 3 найлепшымі пажаданнямі звяртаюся і да нашых абанентаў — жыхароў раёна. Іх жыццёвая актыўнасць, прага да ведаў дазваляюць нам, сувязістам,
інтэнсіўна ўкараняць новыя тэхналогіі. Наша галоўная задача, з якой мы паспяхова спраўляемся, — якасць работы і якасць сувязі.

I. ГАЛОМЗІК, газета "Перамога"



Другие новости
24.11.2023 15:25:04 - Эффективные соединения: все о соединительных клеммах
22.11.2023 23:39:39 - Какое оборудование должно быть в супермаркете
26.09.2023 12:11:58 - Код 95 для дальнобойщиков: зачем и кому нужен, варианты обучения и цена курсов
20.09.2023 22:19:05 - Мобильные складные верстаки для столярных работ
20.09.2023 22:14:51 - Мобильные складные верстаки для столярных работ
24.05.2023 17:50:00 - Как хочется оставаться любимой…
20.02.2023 13:41:12 - Стеллажи металлические от компании ЭКОМ
09.01.2023 15:25:15 - Профессиональный ремонт гаджетов и другой техники
03.08.2022 13:58:00 - Правила разработки дизайна помещений
29.06.2022 12:10:00 - Рейтинг лучших курсов по подготовке к ЦТ по русскому языку в Минске


Афиша

        Человек, который занимается столярными работами, нужда ...

Автор Errora в 20.09.2023  |   |  Комментариев: 0 

Афиша

Лекарственные средства Бионорика пользуются большой популярностью в аптеках Дятлово. Э ...

Автор Errora в 02.06.2021  |   |  Комментариев: 0 

Афиша

       Жизнь человека в каждой стране, имеет определе ...

Автор Errora в 02.06.2021  |   |  Комментариев: 0 

    

Вход пользователей

Пользователь:

Пароль:

Запомнить меня



Востановить пароль

Зарегистрироваться

Супермаркеты являются неотъемлемой частью повседневной жизни, предоставляя потреби ...

  |   |

На территории Евросоюза действуют особые правила относительно грузоперевозок.&n ...

  |   |

    

Кто online

32 пользователь(ей) активно (6 пользователь(ей) просматривают Новости)

Участников: 0
Гостей: 32

далее...