У Дзятлаўскай цэнтральнай бібліятэцы дзейнічае кніжная выстава “Который раз цветёт садами для нас победоносная весна”. Першы раздзел выставы “Вялікая вайна - вялікая Перамога” расказвае аб тых, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны, аб неўміручым подзвігу савецкага народа. Другі раздзел “Беларусь партызанская” прысвечаны партызанскаму руху на тэрыторыі Беларусі. З трэццяга раздзела “Дзятлаўшчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны” карыстальнікі могуць пазнаёміцца з фактамі і падзеямі, якія адбываліся на тэрыторыі раёна, знайсці інфармацыю аб земляках-удзельніках Вялікай Айчыннай вайны.
|