Ці не патоне Дзятлава ў «вогненнай вадзе»?
Написал Гость в 22.03.2011 21:30:00 ( 2105 прочтений ) Другие новости этого автора
Мнение

Ёсць у Дзятлаве плошча, якая носіць назву "Сямнаццатага верасня". Даўней назвалі, так яно і засталося, і перайменоўваць пакуль ніхто не збіраецца.

На гэтай, цэнтральнай, плошчы месцяцца ў кружок Дом быту, Дом гандлю, рэстаран "Ліпічанка" пад адным дахам з аднайменнай гасцініцай, прадуктовы магазін "Міраж" (от трапная назва! Ажно зайздрошчу таму, хто яе прыдумаў). Тут жа і раённая пошта, і Белтэлекам. Калі ісці далей па крузе, то на шляху будзе прадуктовы магазін "Ветэран", "Сельгаспрадукты" і іншыя невялікія будынкі рознага прызначэння. Усё больш гандлёвага і ўсё больш такіх, каб чалавек пасля "ўчарашняга" мог наталіць смагу ды і сёння не забыўся кульнуць чарку-другую. Без гэтага, панове, нельга. Без гэтага плошча не была б культурным цэнтрам нашага гарадка.

Ды куды ты ў Дзятлаве ні пахіліся, усюды ёсць "вогненная вада". Калі не нальюць у чарку, то ўжо пляшку ў кішэню дадуць абавязкова. Быў, скажам, магазін "Кулінарыя". Назва гаворыць сама за сябе: піражкі там розныя, чабурэкі, напоі, паўфабрыкаты і шмат чаго яшчэ. Шмат, але не ўсё для поўнага сервісу: столікаў і крэслаў не было, каб чалавек мог сесці ды кульнуць чарку. Гэты прабел ліквідавалі. Цяпер там стала больш людна і весела.

Можна выпіць спіртнога і ў рэстаране, і ў бары, а пляшку ў кішэню запхнуць у "Ветэране", "Міражы", недалёкім хлебным магазіне і тым, які мясцовы люд здавён прывык называць самаабслугоўваннем.

А летам яшчэ большае раздолле! З наступленнем цяпла і да самых маразоў на плошчы пачынае ажыўлены гандаль нешта накшталт вальера, па-мясцоваму, клетка. Тут спіртным гандлююць далёка за поўнач. І музыка іграе, і песні гучаць: "Ох, судьба моя, судьба, ох, судьба, ох, судьба моя, скажи, почему..." Акурат па тэме. Толькі пра што пытаюць людзі з вальера — не вядома. Ці пра тое, што далёка за поўнач дадому ніяк не даграбуцца, пакінуўшы ў касе піцейнай установы апошнія рублі, скрадзеныя ад жонак і дзяцей? Ці пра тое, што не ў касцёл пайшоў Богу маліцца, які пабудаваны побач, а прадае чорту душу ў гэтым вальеры?

Open in new window
Дарэчы, пра касцёл хачу сказаць асобна. Яму шмат стагоддзяў, будынак унікальны. Але яшчэ больш "унікальныя" адносіны да яго з боку мясцовай улады і саміх нас: усіх разам і кожнага паасобку. Некалькі гадоў таму ў сярэдзіне будынка зрабілі касметычны рамонт. Меліся зрабіць рамонт і звонку, бо даўно настала пара. Узвялі рыштаванні, крыху нешта пакалупаліся на самай верхатуры. І ўсё... Гады тры, а можа, і болей будынак, якому няма цаны ў прамым і ў пераносным сэнсе, стаяў у рыштаваннях, якія гнілі. Ад гэтай гнілі яшчэ больш пачарнелі і пазелянелі касцёльныя сцены. Прыхаджане баяліся, што моцны вецер разбурыць іх і каго-небудзь прыб'е. Але Бог мілаваў, абышлося. У мінулым годзе рыштаванні разабралі, і касцёл наш стаіць яшчэ больш занядбаны, чым раней.

Толькі адзін невялікі ўчастак плошчы паміж касцёлам і магазінчыкам "Квана" можна прайсці без рызыкі для жыцця. Уся астатняя плошча — вялікая стаянка для транспарту. Машыны і ля Дома быту, і ля "Міража", і ля пошты. Словам, цесната і небяспека як для пешаходаў, так і для вадзіцеляў. Колькі ўжо разоў тут сутыкаліся машыны, не могучы раз'ехацца! Са стаянак таксама праблема выехаць, каб не стукнуцца ў другую машыну, якая імчыць міма. І толькі наш славуты зямляк — паэт, навуковец Ігнат Дварчанін з помніка глядзіць на ўвесь гэты вэрхал, але спытаць, на жаль, не можа: што вы, людзі, тут панараблялі?!

Што ёсць, тое ёсць. З надыходам вясны на вольных лапіках плошчы робяцца клумбы і садзяцца кветкі. Дзякуй работнікам мясцовага камунгаса: у іх ёсць і густ, і старанне. Але ж незлічоныя паркоўкі вельмі псуюць прыгажосць.

Некалі ў нас была добрая плошча: і месца машынам хапала, і людзі не мітусіліся, рызыкуючы трапіць пад колы. Але пару гадоў таму зрабілі рэканструкцыю. Ну як тут не прыгадаць шаноўнага Віктара Сцяпанавіча Чарнамырдзіна з яго славутым: "Хацелі, як лепш, а атрымалася, як заўсёды". Нават горш, чым заўсёды.

Калі для аматараў "вогненнай вады" ў нас створаны ўсе ўмовы, то звычайны чалавек, які хоча пасядзець у цёплым кафэ ды выпіць кубачак чаю ці кавы, альбо проста пагутарыць са знаёмым, такога месца ў Дзятлаве днём з агнём не знойдзеш. Бывае, прыстойныя людзі, сустрэўшыся ў райцэнтры, адчыняць дзверы піцейнай установы, але хуценька і зачыняць, убачыўшы, так бы мовіць, тамашні кантынгент. Не хочацца ў такую кампанію. І іх можна зразумець.

Быў некалі ў нас магазін пад назвай "Харчавік". Таксама на плошчы. Толькі харч там прадавалі адмысловы — прадукцыю мясцовага віна-гарэлачнага завода. Зразумела, што народная сцяжынка туды не зарастала. І раптам адбыўся цуд. Аказваецца, гэты магазін узяў у арэнду недалёкі ад райцэнтра калгас "Жукоўшчына". Як жа былі рады ўсе мясцовыя людзі, а асабліва пенсіянеры! Тут па невысокай цане заўсёды можна было купіць свежыя яблыкі з калгаснага саду, буракі, капусту, моркву. І каўбасу прывозілі, і лівер, і фарш. Але нейкая разумная галава (дакладна не ведаю, хто, але асоба, пэўна, уплывовая, а не радавы пакупнік з "Міража") вырашыла магазін гэты зачыніць. І зачыніла. Знадворку ўжо зрабілі прыгожы рамонт. У народзе ходзяць чуткі, што неўзабаве тут зноў будуць прадаваць той самы "харч", як і раней. Словам, што ёсць, тое ёсць: магазін закрылі, а што будзе — пакажа час. Але думаю, што не для продажу капусты і морквы тут наводзяць такі глянец...

Што ёсць, тое ёсць. Наш горад вядомы яшчэ і тым, што ў ім няма ніводнага, прабачце за інтым, грамадскага туалета. Толькі за горадам, на аўтастанцыі. Далёка. Туды выходзіць трэба загадзя, бо не ўсякі і дабяжыць. Мясцовы люд па блату просіцца ва ўстановы і арганізацыі, дзе гэтыя даброты цывілізацыі ёсць. Ды і не кожнага пусцяць. А як чалавек, скажам, прыехаў з вёскі ці з іншай далёкай мясцовасці, то шукае прытулку за якім-небудзь ціхім вуглом. А калі і не за ціхім, то нічога не зробіш, бо гэту справу на потым не адкладзеш.

Аднойчы раённая газета праводзіла так званую "прамую лінію" з адным раённым начальнікам. Задалі пытанне і пра гэты, мякка кажучы, інтым.

— Когда будет третий этап реконструкции площади, тогда решится и этот вопрос, — вось што ён адказаў.

Так што пацярпіце, людзі, да той рэканструкцыі, якая будзе невядома калі. А цяпер шукайце блат ва ўстановах і арганізацыях, дзе, прабачце, ёсць месца, каб прысесці ў арлінай позе.

Леанарда ЮРГІЛЕВІЧ, газета "Народная воля"



Другие новости
24.11.2023 15:25:04 - Эффективные соединения: все о соединительных клеммах
22.11.2023 23:39:39 - Какое оборудование должно быть в супермаркете
26.09.2023 12:11:58 - Код 95 для дальнобойщиков: зачем и кому нужен, варианты обучения и цена курсов
20.09.2023 22:19:05 - Мобильные складные верстаки для столярных работ
20.09.2023 22:14:51 - Мобильные складные верстаки для столярных работ
24.05.2023 17:50:00 - Как хочется оставаться любимой…
20.02.2023 13:41:12 - Стеллажи металлические от компании ЭКОМ
09.01.2023 15:25:15 - Профессиональный ремонт гаджетов и другой техники
03.08.2022 13:58:00 - Правила разработки дизайна помещений
29.06.2022 12:10:00 - Рейтинг лучших курсов по подготовке к ЦТ по русскому языку в Минске


Афиша

        Человек, который занимается столярными работами, нужда ...

Автор Errora в 20.09.2023  |   |  Комментариев: 0 

Афиша

Лекарственные средства Бионорика пользуются большой популярностью в аптеках Дятлово. Э ...

Автор Errora в 02.06.2021  |   |  Комментариев: 0 

Афиша

       Жизнь человека в каждой стране, имеет определе ...

Автор Errora в 02.06.2021  |   |  Комментариев: 0 

    

Вход пользователей

Пользователь:

Пароль:

Запомнить меня



Востановить пароль

Зарегистрироваться

Супермаркеты являются неотъемлемой частью повседневной жизни, предоставляя потреби ...

  |   |

На территории Евросоюза действуют особые правила относительно грузоперевозок.&n ...

  |   |

    

Кто online

18 пользователь(ей) активно (6 пользователь(ей) просматривают Новости)

Участников: 0
Гостей: 18

далее...