Знаменитости : Дварчанін Ігнат Сымонавіч
прислал в 16.07.2010 0:20:35 ( 2884 прочтений )
Знаменитости

нарадзіўся 08.06.1895 г. у вёсцы Погіры Дзятлаўскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сям'і арандатара.
Пасля заканчэння школы вышэйшай ступені атрымаў званне народнага настаўніка (1912). Працаваў тры гады народным настаўнікам у вёсцы Хмельніца на Слонімшчыне. У 1915-1917 гг. - на вайсковай службе, дзе скончыў школу прапаршчыкаў. На фронце сустрэў рэвалюцыю. У Менску стаў сябрам Беларускай сацыялістычнай грамады. У 1918 г. - сакратар культурна-асветніцкага аддзела Беларускага нацыянальнага камісарыята ў Маскве. У 1918 г. прыехаў на Беларусь. Вёў культурна-асветніцкую работу ў Дзятлаўскім павеце, за што быў зняволены ўладамі Польшчы ў беластоцкі канцлагер. У 1921 г. арганізаваў у Даўгаўпілсе беларускія настаўніцкія курсы, дзе чытаў лекцыі па беларускай мове і літаратуры, стварыў беларускі тэатральны калектыў і хор. У 1925 г. скончыў Карлаў універсітэт у Празе са званнем доктара філасофіі. З 1926 г. выкладаў беларускую літаратуру ў Віленскай беларускай гімназіі. Выконваў даручэнні цэнтральнага сакратарыята Беларускай сялянска-рабочай грамады. Уваходзіў у Галоўную ўправу Таварыства беларускай школы (1926-1930). У 1928 г. выбраны паслом у польскі сейм. Разам з іншымі пасламі стварыў у сейме самастойную фракцыю - беларускі рабоча-сялянскі клуб «Змаганне». Быў сакратаром Беларускага выдавецкага таварыства ў Вільні. У 1930 г. арыштаваны польскімі ўладамі і асуджаны на 8 год турмы. У выніку абмену палітвязнямі паміж СССР і Польшчай у 1932 г. прыехаў у Менск. Працаваў у АН БССР у камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі. У 1933 г. рэпрэсіраваны. Расстраляны 08.12.1937 г.


Першыя вершы апублікаваў у 1917 г. (газеты «Беларуская рада», «Вольная Беларусь»). З паэтычнымі творамі выступаў у газетах, часопісах «Дзянніца», «Наша думка», «Беларускі звон», «Маладое жыццё», «Перавясла», «Маланка», «Наш шлях», «Прамень», «Студэнцкая думка» і інш. Выступаў і як публіцыст. Напісаў і абараніў дысертацыю, прысвечаную дзейнасці і светапогляду Ф.Скарыны. Склаў «Хрэстаматыю новай беларускай літаратуры (ад 1905 году). Для старэйшых класаў беларускіх сярэдніх школ» (Вільня, 1927). Нізка вершаў апублікавана ў калектыўным зборніку «Ростані волі» (1990). Пераклаў на беларускую мову паэму А.Блока «Дванаццаць» (Вільня, 1926).



Создайте закладку на эту статью на этих сайтах


Вход пользователей

Пользователь:

Пароль:

Запомнить меня



Востановить пароль

Зарегистрироваться

Кто online

23 пользователь(ей) активно (2 пользователь(ей) просматривают Справка)

Участников: 0
Гостей: 23

далее...